Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята “Шырокая Масленіца”

Дата: 19 марта 2021 в 09:27
225 просмотров

Свята “Шырокая Масленіца”, накіраванае на выхаванне патрыятызму, захаванне нацыянальных традыцый прайшло у Навабыхаўскім ВПК.
С прывітальнымі словамі выступіла педагог дадатковай адукацыі Быхаўскага ЦТКіЭ Ніна Сілкова. Вучні пазнаёміліся з народнымі гульнямі “Лапці”, “Вясёлы капялюшык”, “Жартоўны карагод”, “Блінец”, якія праводзіла з дзецьмі педагог арганізатар Тамара Рыжанкова. Яна таксама загадвала ім загадкі.
Усе клікалі Вясну, але прыйшла Зіма. Яна гуляла з дзецьмі ў снежкі, прасіла не чакаць Вясну, бо зімой намнога лепей жыць. Дзеці доўга вадзілі карагоды разам з зімой, але ўсё ж Вясну зноў клікалі. На свяце стала вельмі весела, калі прыйшла Вясна разам з вяснянкамі, якія спявалі цудоўныя беларускія песні. А потым прыйшла Масленіца з блінамі і пірагамі. Вядучая расказала прысутным пра вясёлы масленічны тыдзень, які раней адзначалі нашы продкі.
Затым усе разам спалілі Чучалу: усе нягоды, хваробы, дрэнныя падзеі згарэлі таксама.
А свята працягвалася далей: вучні арганізавалі тарговыя рады, дзе ўсіх запрасілі да сталоў адведаць печыва, папіць гарбаты.

Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.