Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Скарбы маёй сямьі

Дата: 3 ноября 2020 в 10:38, Обновлено 3 ноября 2020 в 11:04
194 просмотра

Скарбы маёй сям'і

У кастрычніку новага навучальнага года праведзены абласны этап конкурсу “Скарбы маёй сям'і” у рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

На разгляд журы абласнога конкурса было даслана 30 работ з 15 раёнаў Магілёўскай вобласці – пераможцаў раённых і гарадскіх этапаў конкурса. Удзельнікі конкурса даследвалі сямейныя традыцыі і абрады, аб’екты сямейнай духоўнай і матэрыяльнай культуры і г.д.

Годна прадставілі наш раён у конкурсе навучэнцы Быхаўшчыны. Дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі ўзнагароджаны навучэнцы Макранскага ВПК Цывілька Павел – Дыплом 3 ступені за работу “Хлеб усяму галава” і Красніцкая Елізавета - Дыплом 2 ступені за работу “Крупяще жыта і сваіма рукамі ізмель” (з гісторыі жорнаў).

Юным краязнаўцам дапамагалі педагогі Цывілька Алена Уладзіміраўна і Красніцкая Вольга Іванаўна.

Праведзены конкурс садзейнічаў актуалізацыі ролі сям’і ў выхаванні духоўнасці асобы навучэнца, выяўленню і падтрымцы творчай ініцыятывы навучэнцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.